14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На пасадзе галоўнага трэнера футбольнага клуба "Мінск" Аляксандра Лухвіча змяніў Андрэй Разін, які сёння афіцыйна падпісаў кантракт са сталічным клубам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ФК "Мінск".
Аляксандр Лухвіч пакінуў пасаду пасля заканчэння тэрміну кантракта. Ён узначаліў каманду ў студзені 2018 года, а да гэтага, з 2015 па 2017 год, кіраваў дубліруючым складам "гараджан".
Андрэй Разін пачаў трэнерскую кар'еру ў 2014 годзе ў "Мінску-2", у 2015 годзе трэніраваў юнацкую каманду "Мінска" U-18, якая стала чэмпіёнам краіны і ўпершыню ў гісторыі айчыннага футбола атрымала права прадстаўляць Беларусь у юнацкай лізе УЕФА. У 2016-2018 гадах уваходзіў у трэнерскі штаб галоўнай каманды "Мінска". Яго працоўнае пагадненне са сталічным клубам разлічана на адзін год.-0-