Фота з архіва
4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінальны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі "Залатая шайба" на прызы Прэзідэнта Беларусі стартуе на лёдзе сталічнай "Чыжоўка-Арэны", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
За ўзнагароды спаборніцтваў у старэйшай узроставай групе (2009-2011 гадоў нараджэння) у дывізіёне А пазмагаюцца восем лепшых каманд, якія паспяхова прайшлі кваліфікацыйныя спаборніцтвы. На першым этапе ўдзельнікі падзелены на два квартэты. У першай групе згуляюць брэсцкі "Алімпіец", мінскі "Сокал", "Маладзечна-Юні", і "Сокал" з Магілёўскай вобласці. У другой групе выступяць юныя хакеісты з Аршанскага раёна, гродзенскія "Ястрабы", мінскі "Лакаматыў" і каманда са Светлагорскага раёна. Групавая стадыя завершыцца 6 сакавіка, а ў пятніцу, 7 сакавіка, адбудуцца стыкавыя паядынкі за падагульняючыя месцы.
На наступным тыдні пройдуць фінальныя баталіі ў малодшай узроставай групе (2012-2014). Вырашальныя матчы спаборніцтваў у дывізіёне Б адбудуцца ў другой палавіне сакавіка. У дывізіёне А прымаюць удзел каманды з гарадоў і раёнаў краіны, дзе ёсць крытыя лядовыя арэны, а ў дывізіёне Б гуляюць прадстаўнікі гарадоў і рэгіёнаў, дзе няма каткоў са штучным лёдам.
Арганізатарамі спаборніцтваў з'яўляюцца Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства адукацыі, Федэрацыя хакея Беларусі, Прэзідэнцкі спартыўны клуб, а таксама Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.-0-