Фота з архіва
3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На футбольных палях ФК "Мінск" адкрываецца фінальны этап спаборніцтваў юных футбалістаў "Скураны мяч" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У гэтым сезоне за прызы ў сваіх узроставых групах будуць змагацца хлопчыкі і дзяўчынкі 2010-2015 гадоў нараджэння. Спачатку каманды правядуць групавыя турніры, а 6 верасня адбудуцца вырашальныя паядынкі за падагульняючыя месцы. У фінальную стадыю прабіліся 32 дружыны, якія сталі пераможцамі рэгіянальных адборачных спаборніцтваў, што пачаліся ў красавіку. На ўсіх этапах гэтых спаборніцтваў на футбольныя палі ў складах больш за 1800 каманд выходзілі каля 25 тыс. юнакоў і дзяўчат.

Турнір юных футбалістаў "Скураны мяч" быў арганізаваны роўна 60 гадоў таму, а яго першым пераможцам стала мінская каманда "Чайка". У розныя гады свае першыя крокі да вяршынь майстэрства рабілі сапраўдныя зоркі савецкага футбола - Аляксандр Пракапенка, Сяргей Гарлуковіч, Анатоль Байдачны, Андрэй Шаўчэнка, Фёдар Чаранкоў, Уладзімір Гуцаеў, Аляксандр Чывадзэ, Віталь Дараселія, Алег Блохін і многія іншыя праслаўленыя ігракі. Пасля распаду СССР турнір на некаторы час спыніў сваё існаванне. У Беларусі ён быў адроджаны ў 1997 годзе, а з 2007 года пачаўся адлік навейшай гісторыі "Скуранога мяча" - спаборніцтваў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.-0-
Фота Сяргея Шэлега