Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 сакавіка 2020, 10:44

Фінальны этап Кубка Федэрацыі адкладзены

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінальны этап розыгрышу Кубка Федэрацыі ў раней намечаныя тэрміны не адбудзецца. Такое рашэнне прынята Міжнароднай тэніснай федэрацыяй (ITF) у сувязі з пандэміяй каранавіруса, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Фінал жаночага каманднага чэмпіянату свету павінен быў прайсці ў Будапешце з 14 па 19 красавіка. Сярод яго 12 удзельнікаў і зборная Беларусі, якая ў кваліфікацыі перамагла ў Гаазе каманду Нідэрландаў з лікам 3:2. Тэрміны правядзення фінальнай стадыі Fed Cup - 2020 будуць вызначаны пазней.

З-за небяспекі распаўсюджвання COVID-19 руководство ITF таксама спыніла ўсе тэнісныя турніры мінімум да 20 красавіка. Рашэнне аб аднаўленні спаборніцтваў будзе прымацца з улікам развіцця падзей, звязаных з каранавірусам.

Таксама нядаўна свае турніры прыпынілі Асацыяцыя тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) і Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі