Фота з архіва
20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фіналісты розыгрышу Кубка Беларусі па футболе адкрыюць праграму дзясятага тура нацыянальнага чэмпіянату, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У першым сённяшнім матчы гаспадар вырашальнага кубкавага паядынку гродзенскі "Нёман" згуляе ў Наваполацку з мясцовым "Нафтанам" (пачатак сустрэчы ў 18.00). Другі фіналіст жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" сустрэнецца ў Мазыры са "Славіяй" (пачатак гульні ў 20.00). Фінальны матч Кубка Беларусі адбудзецца ў суботу, 24 мая, у Гродне.
Расклад астатніх гульняў 10-га тура чэмпіянату Беларусі:
23 мая
"Іслач" (Мінскі раён) - "Арсенал" (Дзяржынск), "Віцебск" - "Дынама" (Брэст);
25 мая
"Мінск" - "МЛ Віцебск", "Маладзечна" - "Слуцк", "Гомель" - "Дынама" (Мінск);
26 мая
БАТЭ (Барысаў) - "Смаргонь".
Становішча ў групе лідараў цяпер такое: "МЛ Віцебск" - 23 ачкі (9 матчаў), "Дынама" (Брэст) - 18 (9), "Дынама" (Мінск) - 17 (8), "Славія" - 17 (9). Унізе турнірнай табліцы знаходзяцца футбалісты "Маладзечна", якія не набралі ні аднаго ачка, у "Смаргоні" 4 заліковыя балы. Спіс лепшых бамбардзіраў узначальваюць Аляксандр Шасцюк ("Іслач") і Андрэй Салавей ("Славія").-0-