Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 сакавіка 2021, 15:57

Фінал "Залатой шайбы" ў малодшай узроставай групе дывізіёна Б пройдзе ў Мінску

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі "Залатая шайба" на прызы Прэзідэнта Беларусі ў малодшай узроставай групе (2007-2009 г.н.) дывізіёна Б пройдзе ў Мінску з 25 па 27 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

У дывізіёне Б гуляюць каманды з гарадоў і раёнаў краіны, дзе адсутнічаюць фізкультурна-спартыўныя збудаванні са штучным лёдам. У вырашальнай стадыі турніру, які пройдзе на лёдзе "Чыжоўка-Арэны", прымуць удзел каманды: "Дзвіна" (Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці), "Альянс" (Лельчыцкі раён Гомельскай вобласці), "Алмаз" (Дзятлаўскі раён Гродзенскай вобласці), "Вілейскія Шчупакі" (Вілейскі раён Мінскай вобласці), "Кадзінскія Львы" (Магілёўскі раён Магілёўскай вобласці).

Спаборніцтвы пройдуць у фармаце аднакругавога турніру. На 25 сакавіка намечаны матчы: "Вiлейскiя Шчупакi" - "Кадзінскія Львы" (пачатак: 13.15), "Альянс" - "Дзвіна" (14.45), "Алмаз" - "Вiлейскiя Шчупакi" (16.15). На наступны дзень пройдуць сустрэчы: "Кадзінскія Львы" - "Альянс" (9.00), "Дзвіна" - "Алмаз" (10.30), "Вiлейскiя Шчупакi" - "Альянс" (12.00), "Кадзінскія Львы" - "Дзвіна" (14.30). У заключны дзень спаборніцтваў, 27 сакавіка, адбудуцца гульні: "Кадзінскія Львы" - "Алмаз" (9.00), "Вiлейскiя Шчупакi" - "Дзвіна" (10.30) і "Алмаз" - "Альянс" (12.00).

Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства адукацыі, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Федэрацыя хакея Беларусі, Прэзідэнцкі спартыўны клуб.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі