ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 13 красавіка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 лютага 2021, 14:53

Фінал васьмі Лігі чэмпіёнаў па футзале перанеслі з Беларусі ў Харватыю

Фота  EPA - EFE
Фота EPA-EFE

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінал васьмі Лігі чэмпіёнаў па футзале перанеслі з Беларусі ў Харватыю. Матчы вырашальнай стадыі турніру пройдуць у Заграбе. Такая інфармацыя змешчана на афіцыйным сайце УЕФА.

"Выканаўчы камітэт УЕФА прыняў да ведама эпідэміялагічную сітуацыю ў Беларусі, а таксама прынятыя там абмежаванні на падарожжы, якія могуць перашкодзіць шэрагу каманд і афіцыйным асобам прыняць удзел у фінальнай стадыі футзальнай Лігі чэмпіёнаў УЕФА 2020/2021", - гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

Пасля кансультацый з Беларускай федэрацыяй футбола выканкам УЕФА прыняў рашэнне знайсці для турніру альтэрнатыўнае месца правядзення. Паколькі Харвацкі футбольны саюз выказаў гатоўнасць прыняць фінальную стадыю, выканкам УЕФА вырашыў назначыць Заграб месцам правядзення турніру, які першапачаткова павінен быў прайсці з 28 красавіка па 3 мая ў Мінску.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі