Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 лютага 2022, 11:10

Фінал спаборніцтваў "Снежны снайпер" збярэ ў Раўбічах больш за 160 юных біятланістаў

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стартаваў фінальны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў "Снежны снайпер", удзел у якім прымаюць 168 юных біятланістаў з абласцей і Мінска. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве адукацыі.

Спрынтарскія гонкі адбудуцца ў "Раўбічах" 11 лютага, а ўжо 13 лютага пройдуць гонкі з масавым стартам і змешаныя эстафеты.

Рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба праводзяцца з 2007 года. Юныя спартсмены спачатку выходзяць на старты ў рамках школьных, раённых і абласных этапаў, а затым самыя меткія і хуткія змагаюцца за ўзнагароды ў рэспубліканскім фінале. Акрамя запаветных кубкаў, медалёў і дыпломаў кожны фіналіст атрымлівае сувенірную прадукцыю, а таксама ўсю неабходную спартыўную форму для далейшых заняткаў. Тыя, хто прадэманстравалі самыя высокія рэзультаты, становяцца патэнцыяльнымі кандыдатамі на залічэнне ў спецыялізаваныя вучэбна-спартыўныя ўстановы і ў перспектыве - нацыянальную зборную краіны па біятлоне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі