ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 17 красавіка 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 сакавіка 2021, 14:27

Фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў "Залатая шайба" пройдзе ў Мінску

Фота з архіва
Фота з архіва

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску з 3 па 6 сакавіка пройдзе фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі "Залатая шайба" на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у старэйшай узроставай групе (2006-2007 года нараджэння) дывізіёна "А". Матчы прыме малая арэна сталічнага спартыўнага комплексу "Чыжоўка-Арэна". У Мінску пройдуць тры з чатырох фіналы турніру, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

У дывізіёне "А" прымаюць удзел каманды з гарадоў і раёнаў краіны, дзе ёсць крытыя лядовыя арэны. У бягучым годзе за перамогу сярод юных хакеістаў 2006-2007 гадоў нараджэння паспрачаюцца наступныя дружыны: "Атлант" (Кобрынскі раён Брэсцкай вобласці), "Паўночныя Рысі" (Віцебск), "Металург Жлобін" (Жлобінскі раён Гомельскай вобласці), "Прынёманскія Ястрабы" (Кастрычніцкі раён, Гродна), "Шахцёр" (Салігорскі раён Мінскай вобласці), "Тарнада" (Заводскі раён Мінска), "Партызан" (Партызанскі раён Мінска), Міраж (Горкі Магілёўскай вобласці).

Згодна з раскладам турніру, 3-5 сакавіка каманды правядуць гульні групавога раўнда. Фінальны матч (пачатак у 14.00) і паядынкі за 7-е (9.30), 5-е (11.00) і 3-е месцы (12.30) запланаваны на суботу 6 сакавіка. Званне дзеючага чэмпіёна будзе абараняць каманда "Тарнада".

Варта адзначыць, што акрамя спаборніцтваў, для ўдзельнікаў "Залатой шайбы", з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне падрыхтавана невялікая забаўляльна-аздараўленчая праграма.

Арганізатарамі спаборніцтваў выступілі: Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ГА БРСМ, Асацыяцыя "Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь", РДГА "Прэзідэнцкі спартыўны клуб".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі