Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 студзеня 2020, 09:01

Фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі "Залатая шайба" стартуе ў Мінску

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод дзяцей і падлеткаў 2003-2005 гадоў нараджэння "Залатая шайба" на прызы Прэзідэнта Беларусі ў дывізіёне "А" стартуе сёння ў Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У адборачным турніры дывізіёна "А" гэтай узроставай групы прынялі ўдзел 118 каманд, 1615 хакеістаў. На гэты раз больш за ўсё дружын спаборнічала ў сталіцы краіны: 38 калектываў выйшлі на лёд раённых адборачных турніраў. На рэгіянальным узроўні за месца ў рэспубліканскім фінале змагалася 31 каманда. У выніку кожная вобласць краіны дэлегавала пераможцу, а горад Мінск - пераможцу і фіналіста.

Па традыцыі вырашальныя паядынкі фінальнага этапу "Залатой шайбы" ў старэйшай узроставай групе пройдуць паралельна з матчамі Каляднага турніру па хакеі на малой пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны". Прадстаўнікі каманд - удзельніц Каляднага турніру 6 студзеня правядуць майстар-клас для фіналістаў "Залатой шайбы".

Фінальныя матчы спаборніцтваў 7 студзеня будуць трансліравацца на YouTube-канале і сайце Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі