Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 чэрвеня 2020, 16:06

Фінал Кубка Федэрацыі перанесены на красавік 2021 года

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінальны этап цяперашняга Кубка Федэрацыі перанесены на красавік 2021 года. Такое рашэнне прыняла сёння Міжнародная федэрацыя тэніса (ITF), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першапачаткова фінал галоўнага каманднага турніру гэтага года ў жаночым тэнісе павінен быў прайсці ў Будапешце 14-19 красавіка, але ў сярэдзіне сакавіка ў сувязі з пандэміяй COVID-19 было вырашана адкласці яго правядзенне. У выніку ITF вырашыла правесці турнір з 13 па 18 красавіка 2021 года на грунтавых кортах Laszlo Papp Arena венгерскай сталіцы.

Жараб'ёўка фіналу застаецца ў сіле. Тэнісісткі зборнай Беларусі на першым этапе згуляюць у групе В з камандамі Бельгіі і Аўстраліі. Пераможца гэтай групы потым пазмагаецца з лепшай камандай папярэдняй групы D, дзе выступяць тэнісісткі з Чэхіі, Германіі і Швейцарыі. Склады астатніх груп: А - Францыя, Расія, Венгрыя; С - ЗША, Іспанія, Славакія.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі