Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 ліпеня 2021, 17:25

Філіпінская цяжкаатлетка Хідылін Дыяс выйграла алімпійскае золата ў вазе да 55 кг

26 ліпеня, Токіа /Кар. БЕЛТА/. Чарговы камплект узнагарод разыгралі ўдзельнікі алімпійскага турніру па цяжкай атлетыцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У спаборніцтвах жанчын у вагавой катэгорыі да 55 кг чэмпіёнскі тытул заваявала філіпінская спартсменка Хідылін Дыяс, якая набрала ў суме дваябор'я 224 кг (97 кг - рывок і 127 кг - штуршок). Сярэбраным прызёрам стала кітаянка Ляо Цуюнь - 223 кг (97 кг і 126 кг), бронза ў актыве прадстаўніцы Казахстана Зульфіі Чыншанло - 213 кг (90 кг і 123 кг).

Цяжкаатлеты разыгрываюць у Токіа 14 камплектаў алімпійскіх узнагарод - па 7 у мужчын і жанчын. Беларусь прадставяць Дар'я Навумава (76 кг) і Яўген Ціханцоў (96 кг).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі