Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Фігурысты з больш як 30 краін выступяць на турніры ў Мінску

Спорт 17.10.2018 | 15:05
Фота з архіва
Фота з архіва

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 150 фігурыстаў з больш як 30 краін прымуць удзел у рэйтынгавым турніры Minsk-Arena Ice Star, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Спаборніцтвы пройдуць у беларускай сталіцы ўжо сёмы раз і стануць тэставымі перад чэмпіянатам Еўропы па фігурным катанні, які "Мінск-Арэна" прыме ў студзені 2019 года. Пераможцы Minsk-Arena Ice Star будуць вызначаны ў чатырох катэгорыях: жаночае адзіночнае катанне, мужчынскае адзіночнае катанне, парнае катанне, спартыўныя танцы на лёдзе. За ўзнагароды турніру, які пройдзе з 18 па 21 кастрычніка, разам з вопытнымі майстрамі будуць змагацца юніёры.

Упершыню спаборніцтвы Ice Star прайшлі ў 2012 годзе, а з наступнага сезона сталі рэйтынгавым турнірам Міжнароднага саюза канькабежцаў (ISU). Мінскі турнір уключаны ў афіцыйны каляндар спаборніцтваў ISU. Галоўнымі арганізатарамі з'яўляюцца Міністэрства спорту і турызму Беларусі, Беларускі саюз канькабежцаў, МКСК "Мінск-Арэна".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Забарона на наведванне лясоў У Беларусі ўведзена забарона на наведванне лясоў у шасці раёнах Мінскай вобласці: Старадарожскім - з 19 красавіка, Валожынскім - з 20 красавіка, Мінскім, Смалявіцкім, Чэрвеньскім, Бярэзінскім - з 24 красавіка.