Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 лютага 2022, 09:03

Фігурыст Канстанцін Мілюкоў паспяхова выканаў кароткую праграму на АГ

8 лютага, Пекін /Кар. БЕЛТА/. На Алімпійскіх гульнях стартавалі спаборніцтвы мужчын па фігурным катанні, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Прадстаўнік Беларусі Канстанцін Мілюкоў упэўнена выканаў кароткую праграму і атрымаў 78,49 бала. Гэта яго лепшы асабісты рэзультат у сезоне. Па выніках выступленняў беларускі фігурыст заняў 11-е месца і кваліфікаваўся ў адвольную праграму, якая пройдзе 10 лютага.

Апошні раз у мужчынскім адзіночным катанні на Алімпіядзе Беларусь была прадстаўлена ў 2006 годзе ў Турыне. Тады Сяргей Давыдаў заняў 16-е месца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі