Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Фігурыст Аляксей Ягудзін стаў зорным паслом II Еўрапейскіх гульняў

Спорт 18.04.2019 | 12:51
Аляксей Ягудзін. Фота з архіва
Аляксей Ягудзін. Фота з архіва

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Алімпійскі чэмпіён па фігурным катанні расіянін Аляксей Ягудзін папоўніў каманду зорных паслоў II Еўрапейскіх гульняў 2019 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе дырэкцыі.

Сертыфікат быў уручаны сёння ў канферэнц-зале Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама". Таксама знакаміты спартсмен назначаны паслом ЮНЭЙДС для II Еўрапейскіх гульняў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Іаанна Казана-Вішнявецкі, рэгіянальны дырэктар ЮНЭЙДС для краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Віней Салдана.

Інфармацыйны праект "Зорныя паслы II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" рэалізуецца з мэтай папулярызацыі і фарміравання станоўчага іміджу маючага адбыцца мультыспартыўнага форуму ў Беларусі і за яе межамі, прыцягнення грамадскай увагі да яго ідэй, стымулявання цікавасці жыхароў краіны і сусветнай грамадскасці да гэтай падзеі, а таксама для папулярызацыі ўключаных у праграму Гульняў відаў спорту.

У ліку зорных паслоў выдатныя асобы са свету спорту, мастацтва і культуры Беларусі і замежных краін. Першым уладальнікам высокага тытула стала чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар'я Домрачава. У камандзе зорных паслоў вядомыя цыркавыя дрэсіроўшчыкі народныя артысты Расіі Аскольд і Эдгард Запашныя; алімпійскі чэмпіён 2008 года па веславанні на байдарках і каноэ дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Аляксандр Багдановіч; лёгкаатлетка чэмпіёнка Еўропы 2018 года ў бегу на марафонскай дыстанцыі Вольга Мазуронак; трохразовы алімпійскі чэмпіён па вольнай барацьбе Аляксандр Мядзведзь; блогер і тэлевядучая Ганна Бонд; беларускі піяніст і дырыжор Расціслаў Крымер.

Яшчэ адзін сертыфікат быў уручаны прадстаўніку Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь доктару Рашэду Мустафе Сарвару, які выступае ў гэтай ролі ад імя міжнароднай арганізацыі. Ганаровае званне зорнага пасла Гульняў таксама прысвоена ўкраінскай спявачцы Ані Лорак, алімпійскаму чэмпіёну па фехтаванні Аляксандру Раманькову і пераможцы нацыянальнага конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь-2018" уладальніцы тытула "Міс свету Еўропа" Марыі Васілевіч, эстраднаму выканаўцу, кампазітару Руслану Аляхно.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Білеты на ІІ Еўрапейскія гульні Цырымонія адкрыцця - 21 чэрвеня, стадыён "Дынама" - кошт білета - Br150-300. Цырымонія закрыцця - 30 чэрвеня, стадыён "Дынама" - Br70-150.