Сцяг Субота, 30 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 красавіка 2018, 16:55

ФХБ перадала камплекты дзіцячай хакейнай формы тром абласцям Беларусі

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэрацыя хакея Беларусі перадала камплекты дзіцячай хакейнай формы тром рэгіёнам краіны, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Па даручэнні Прэзідэнта Беларусі наладжана вытворчасць хакейнай экіпіроўкі на дзяржаўным прадпрыемстве "Нумар 4" Гомеля. Экіпіроўка прайшла тэсціраванне ў мінскай СДЮШАР БФСТ "Дынама", прызнана адпаведнай устаноўленым стандартам і рэкамендавана для выкарыстання юнымі хакеістамі ў вучэбна-трэніровачным і спаборніцкім працэсах. Закуплена першая партыя камплектаў, яны будуць бязвыплатна перададзены для патрэб 16 хакейных школ краіны з трох абласцей.

"Экіпіроўка некалькі месяцаў праходзіла тэсціраванне ў спартыўнай школе БФСТ "Дынама", яна адпавядае ўсім патрабаванням, усё зроблена якасна. Федэрацыя хакея прыняла рашэнне перадаць 247 камплектаў формы ў Брэсцкую, Магілёўскую і Віцебскую вобласці. Мы прыйшлі да высновы, што менавіта спартыўным школам з гэтых рэгіёнаў неабходна дапамагчы, каб падняць набор дзяцей. Адзначу, што арганізацыі, якія займаюцца пастаўкамі формы сусветных вытворцаў, ужо зніжаюць цэны", - расказаў намеснік старшыні ФХБ Дзмітрый Баскаў.

Раней абласныя ўпраўленні спорту гэтых рэгіёнаў закупілі 346 камплектаў.

"Наша спартыўная школа ўжо бачыла ўзоры дзіцячай формы. Экіпіроўка не ўступае знакамітым брэндам. Гэта добрая падмога для бацькоў, якія не будуць траціць сродкі на набыццё формы", - адзначыў гендырэктар ДЮСШ "Брэст" Сяргей Сушко.

Старшыня ФХБ Сямён Шапіра ўручыў прадстаўнікам спартыўных школ сертыфікаты на атрыманне формы. Ён выказаў удзячнасць кіраўніцтву "Мінск-Арэны", прадпрыемству "Еўраопт" і старшыні Мінгарвыканкама Андрэю Шорцу, якія дапамаглі набыць форму.

Сямён Шапіра адзначыў, што за апошні час удалося вывесці на добры ўзровень заработную плату дзіцячых хакейных трэнераў, многія з іх будуць прэміраваны па выніках сезона. Старшыня ФХБ нацэліў кіраўнікоў спартыўных школ, трэнераў на дасягненне задачы павялічыць за два гады колькасць дзяцей, якія займаюцца хакеем, з 5 тыс. да 10 тыс. Таксама ён звярнуў увагу на развіццё жаночага хакея і прапанаваў рэгіёнам больш актыўна запрашаць дзяўчынак для займання гэтым відам спорту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі