Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 лістапада 2019, 10:38

Федэрэр перамог Джокавіча і выйшаў у 1/2 фіналу падагульняючага турніру АТР

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Швейцарац Роджэр Федэрэр прабіўся у паўфінал падагульняючага турніру Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР), які праходзіць у Лондане, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паядынку 3-га гульнявога дня групы Б'ёрна Борга швейцарскі тэнісіст перамог серба Новака Джокавіча ў двух сэтах - 6:4, 6:3. Раней з гэтага квартэта ў 1/2 фіналу выйшаў аўстрыйскі тэнісіст Дамінік Цім.

У групе Андрэ Агасі месца ў паўфінале ўжо забяспечыў сабе грэчаскі тэнісіст Стэфанас Цыцыпас, які сёння згуляе з Рафаэлем Надалем. У другім паядынку Аляксандр Звераў з Германіі сустрэнецца з расіянінам Даніілам Мядзведзевым. Турнірнае становішча пасля двух тураў: Стэфанас Цыцыпас - 2 перамогі, Аляксандр Звераў, Рафаэль Надаль - па 1, Данііл Мядзведзеў - 0.

Паўфінальныя матчы адбудуцца 16 лістапада, а вырашальны паядынак падагульняючага турніру АТР-2019, прызавы фонд якога складае $9 млн, пройдзе 17 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі