ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 1 снежня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 верасня 2021, 15:38

Федэрацыя хакея пракаменціравала рашэнне ІІХФ у адносінах да Баскава

Фота hockey.by
Фота hockey.by

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэрацыя хакея Беларусі лічыць недапушчальнай пазіцыю ІІХФ па адхіленні кіраўніка нацыянальнай спартыўнай федэрацыі ад нацыянальнай і міжнароднай дзейнасці за выказванне асабістай грамадзянскай пазіцыі і нібыта аказаны з-за палітычных перакананняў на спартсменаў і трэнераў націск з боку старшыні ФХБ Дзмітрыя Баскава, паведамілі БЕЛТА ў федэрацыі.

"Лічым, што гэта рашэнне было абумоўлена пастаянна ўзрастаючым на ІІХФ націскам палітычных сіл, а факты нібыта дапушчаных Баскавым парушэнняў, разгледжаныя ІІХФ на падставе справаздач з боку шэрага замежных арганізацый і прыватных асоб, могуць быць трактаваны як папярэджанне з боку ФХБ парушэння прадстаўнікамі беларускай хакейнай грамадскасці, якія актыўна заклікаюць да дэструктыўных антыграмадзянскіх і палітычных дзеянняў, пункта 1.2.2.1 Кодэкса паводзін ІІХФ і артыкула 5 Алімпійскай хартыі ў частцы захавання імі палітычнага нейтралітэту", - адзначылі ў ФХБ.

Разам з тым федэрацыя цэніць работу, праведзеную Дысцыплінарнай калегіяй ІІХФ па ўсебаковым расследаванні інцыдэнтаў, звязаных са старшынёй арганізацыі Дзмітрыем Баскавым, і рашэнне міжнароднай арганізацыі аб адсутнасці доказаў дачынення функцыянера да інцыдэнту, які адбыўся ў Мінску 11 лістапада 2020 года.

"У бліжэйшы час будзе прынята рашэнне аб мэтазгоднасці абскарджання пастановы ІІХФ у адносінах да старшыні ФХБ Дзмітрыя Баскава ў Спартыўным арбітражным судзе (CAS) у Лазане. Яго выбранне на пасаду старшыні нацыянальнай федэрацыі хакейнай грамадскасцю Беларусі было легітымным і адпавядала статутным нормам ФХБ, а члены выбарнай канферэнцыі выказалі аднагалосны і безагаворачны давер Баскаву ў якасці кіраўніка ФХБ. На гэты момант функцыянер прадоўжыць работу па развіцці хакея ў Рэспубліцы Беларусь на займаемай ім пасадзе старшыні Федэрацыі хакея Беларусі", - дадалі ў федэрацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі