ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 2 кастрычніка 2022
Мінск +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 красавіка 2022, 12:36

Федэрацыі цяжкай атлетыкі Беларусі і Расіі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

Фота з архіва
Фота з архіва

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнікі Беларускага цяжкаатлетычнага саюза (БЦС) і Федэрацыі цяжкай атлетыкі Расіі (ФЦАР) падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ФЦАР.

Напярэдадні старшыня БЦС Павел Лабачоў сустрэўся ў Маскве з прэзідэнтам ФЦАР Максімам Агапітавым. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел генеральны сакратар БЦС Сяргей Самусёў і выканаўчы сакратар беларускай федэрацыі Віталь Крэйдзіч.

Бакі абмеркавалі варыянты арганізацыі і правядзення сумесных спаборніцтваў і трэніровачных збораў, а таксама магчымасць удзелу беларускіх спартсменаў і прадстаўнікоў судзейскага корпуса ў расійскіх турнірах. Вынікам сустрэчы кіраўнікоў федэрацый стала падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі