Фота з архіва
19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэрацыя хакея Беларусі і Федэрацыя хакея Узбекістана падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ФХБ.
Пагадненне разлічана на пяць гадоў - да канца сезона-2028/29. Супрацоўніцтва хакейных федэрацый уключае ў сябе абмен методыкамі падрыхтоўкі хакеістаў, правядзенне семінараў і канферэнцый для трэнераў розных узроўняў, узаемадзеянне ў сферы судзейства, а таксама арганізацыю сумесных спаборніцтваў і вучэбна-трэніровачных збораў.
"Нягледзячы на тое, што хакей ва Узбекістане пачаў развівацца зусім нядаўна, у нашага віду спорту ў гэтай краіне вялікі патэнцыял развіцця, - сказаў старшыня ФХБ Аляксандр Багдановіч. - На матчы мясцовай каманды "Хумо" ў сярэднім ходзіць больш як 4 тыс. гледачоў, і такая наведвальнасць сведчыць аб высокай цікавасці да гульні з боку мясцовага насельніцтва. Мы будзем рады дапамагчы нашым узбекскім калегам развіваць хакей у іх краіне, удзельнічаючы ў праграмах абмену, запрашаючы мясцовых трэнераў да нас на стажыроўкі і гэтак далей".
На мінулым тыдні ў Ташкенце прайшоў папярэдні этап міжнароднага турніру "Еўра-Азіяцкі Кубак Дружбы", удзел у якім прыняў хакейны клуб "Брэст". Наша каманда абыграла "Арлан" з Какшэтау, а таксама ўступіла мясцоваму "Хумо" і тульскаму АКМ. Брастаўчане занялі трэцяе месца ў групе і не выйшлі ў "фінал чатырох".-0-