ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 28 верасня 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 жніўня 2020, 10:04

Фазель абверг чуткі аб пераносе хакейнага ЧС-2021 з Мінска

Рэнэ Фазель. Фота ТАСС
Рэнэ Фазель. Фота ТАСС

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазель абверг чуткі аб пераносе чэмпіянату свету 2021 года з Мінска ў іншы горад, паведамляе ТАСС.

"Наша федэрацыя з'яўляецца апалітычнай, пытанне правядзення турніру абмяркоўвалася вельмі коратка. Інтэрв'ю Калерва Кумолы ў фінскай газеце, як гэта часта бывае, нарабіла нямала шуму. Аднак мы ніколі не абмяркоўвалі пытанне, што можам адмяніць чэмпіянат свету, - адзначыў кіраўнік IIHF. - Мы сочым за сітуацыяй, бачым дэманстрацыі пасля выбрання прэзідэнтам Аляксандра Лукашэнкі, але гэта не роля міжнароднай спартыўнай федэрацыі - рабіць палітычныя заявы ў гэты час. Чэмпіянат свету ў Беларусі ў 2014 годзе меў вельмі вялікі поспех, яго наведалі звыш 600 тыс. гледачоў, арганізацыя была выдатная. У нас няма прычын рабіць на гэту тэму палітычную заяву. Як мы вырашылі, турнір пройдзе з 21 мая. Наша пазіцыя цалкам зразумелая. Мы гатовы ехаць у Беларусь".

Плануецца, што чэмпіянат свету пройдзе ў Мінску і Рызе з 21 мая па 6 чэрвеня 2021 года. Хакеісты зборнай Беларусі згуляюць у групе A з камандамі Расіі, Швецыі, Чэхіі, Швейцарыі, Славакіі, Даніі і Вялікабрытаніі.У групу B увайшлі зборныя Канады, Фінляндыі, ЗША, Германіі, Латвіі, Нарвегіі, Італіі і Казахстана. Фінал планетарнага першынства адбудзецца 6 чэрвеня ў "Мінск-Арэне".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі