Фота Міністэрства спорту і турызму
12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Алёна Фалей стала пераможцай турніру ITF у французскім Грэноблі з прызавым фондам $60 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У фінале беларуска перамагла ў трохсэтавым паядынку францужанку Манон Леанард - 6:1, 4:6, 6:4. Пасля гэтага поспеху 19-гадовая Алёна Фалей паднялася адразу на 48 пазіцый у сусветным рэйтынгу і цяпер знаходзіцца на 201-м месцы.
Экс-першая ракетка планеты Вікторыя Азаранка (31-ы нумар рэйтынгу WTA) сёння прыме старт на прадстаўнічым турніры WTA-1000 у катарскай Досе з прызавым фондам $3,2 млн. У першым раўндзе саперніцай беларускі будзе польская тэнісістка Магдалена Фрэш (52). Два папярэднія турніры ў сталіцы Катара выйгравала полька Іга Свёнтак, а ў 2020 годзе яго пераможцай была Арына Сабаленка.0-