Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 лютага 2021, 16:33

Этапы Кубка свету па біятлоне ў Нове-Места пройдуць у запланаваныя даты

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Восьмы і дзявяты этапы Кубка свету па біятлоне ў чэшскім Нове-Места адбудуцца ў запланаваныя даты - 1-14 сакавіка. Такая інфармацыя змешчана на афіцыйным сайце арганізатараў турніру.

"У нас ужо ёсць вопыт правядзення стартаў пры пустых трыбунах. Цяпер ёсць яшчэ адна праблема, на гэты раз у галіне здароўя і бяспекі. Веру, што ў супрацоўніцтве з нашай вопытнай камандай урачоў мы з усім справімся і што двухтыднёвае мерапрыемства ў Нове-Места будзе паспяховым", - адзначыў кіраўнік аргкамітэта Іржы Гамза.

Раней стала вядома, што фінальны этап Кубка свету пройдзе 15-21 сакавіка ў шведскім Эстэрсундзе. Першапачаткова спаборніцтвы павінны былі адбыцца ў Холменколене, аднак з-за абмежаванняў, уведзеных у сувязі з каранавірусам, Нарвегія не зможа прыняць старт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі