Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 студзеня 2020, 09:01

Этап Кубка свету па біятлоне стартуе ў Славеніі

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шосты этап Кубка свету па біятлоне стартуе сёння ў славенскай Паклюцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пачнуцца спаборніцтвы індывідуальнай гонкай у мужчын, якая стартуе ў 16.15 па мінскім часе. З беларускіх спартсменаў выступяць Сяргей Бачарнікаў (пад нумарам 13), Антон Смольскі (38-ы), Мікіта Лабастаў (80-ы) і Максім Варабей. (97-ы).

Завершацца спаборніцтвы 26 студзеня мас-стартамі ў мужчын і жанчын.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі