Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 лістапада 2019, 12:13

Этап КС па плаванні стартуе ў Казані

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзевяць беларускіх спартсменаў пазмагаюцца за медалі шостага этапу Кубка света па плаванні, які стартуе сёння ў Казані, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Папярэднія заплывы пачаліся ў 10.00 (беларускі час). Цырымонія адкрыцця турніру адбудзецца ў 17.30 у Палацы водных відаў спорту.

Беларускую зборную на турніры прадставяць Віктар Стасяловіч, Настасся Каракоўская, Рыгор Пякарскі, Аксана Дзямідава, Канстанцін Курачкін, Арцём Мачэкін, Руслан Скамарошка, Яўген Цуркін і Аліна Змушко.

Удзел у турніры, які завершыцца 3 лістапада, прымуць каля 200 атлетаў.

Кубак свету па плаванні праводзіцца Міжнароднай федэрацыяй водных відаў спорту (FINA) з 1988 года і складаецца з сямі этапаў, падзеленых на тры рэгіянальныя кластары (Блізкі Усход, Еўропа і Азія). Спартсменам дазваляецца плыць неабмежаваную колькасць дыстанцый, аднак толькі лепшыя тры вынікі будуць улічвацца пры падліку рэйтынгавых ачкоў.

У бягучым годзе ўсе спаборніцтвы турніру праходзяць у 50-метровым басейне і ўваходзяць у лік кваліфікацыйных спаборніцтваў на Алімпійскія гульні 2020 года ў Токіа (Японія).

Наступным стартам для беларускіх плыўцоў стане сёмы этап Кубка свету, які пройдзе 7-9 лістапада ў горадзе Доха (Катар).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі