ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 28 ліпеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
31 мая 2021, 19:57

Этап чэмпіянату Беларусі па эндура збярэ мотаспартсменаў у Полацкім раёне

У час спаборніцтваў. Фота з архіва
У час спаборніцтваў. Фота з архіва

31 мая, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. У Полацкім раёне 4-6 чэрвеня пройдзе II этап чэмпіянату Беларусі ў дысцыпліне эндура (Enduro4seasons), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матацыклетных спаборніцтвах плануюць прыняць удзел больш за 180 гоншчыкаў з Беларусі і Расіі ў класах Open hobby, В1, В2, В3 і Pro. Этап чэмпіянату арганізуюць у раёне вёсак Экімань і Азіна, азёраў Белае, Завелле, Званае і Чорнае. У пятніцу, 4 чэрвеня, пройдзе пралог некалькіх класаў мотатэхнікі ў раёне Экімані, 5 і 6 чэрвеня па абазначаным маршруце адбудуцца фінальныя заезды.

Траса будзе спалучаць пад'ёмы, спускі, камяні, бярвёны, пясчаныя ўчасткі, натуральныя і штучныя перашкоды. Перад выхадам на старт матацыклы правераць на тэхнічныя патрабаванні.

Спаборніцтвы праводзяць па ініцыятыве Беларускай федэрацыі матацыклетных відаў спорту.

Эндура - дысцыпліна мотаспорту, спаборніцтвы ў якой праходзяць на дарогах з розным пакрыццём і па перасечанай мясцовасці з захаваннем зададзенага графіка руху на вялікія адлегласці. Да тэхнікі выстаўляюцца больш шырокія патрабаванні, каб гоншчыкі мелі магчымасць спраўляцца з разнастайнымі дарожнымі ўмовамі. Напрыклад, у матацыклаў вялікае пярэдняе кола і шырокі руль, якія даюць магчымасць лягчэй кантраляваць транспартны сродак на ўчастках са складаным рэльефам, спіцаваныя колы, якія могуць вытрымліваць значныя дэфармацыі пры моцных ударах, высокае мацаванне пярэдняга гразевага шчытка, развітыя грунтазачэпы пратэктара шын.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі