Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 ліпеня 2025, 16:59

"Ёсць пытанні да рэгіёнаў". Баскаў аб развіцці дзіцяча-юнацкага хакея

Фота з архіва
Фота з архіва
15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Член Савета Рэспублікі Дзмітрый Баскаў на справаздачнай канферэнцыі Федэрацыі хакея Беларусі выказаў занепакоенасць узроўнем падрыхтоўкі рэзерву ў рэгіёнах, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Сезон 24/25 атрымаўся знакавым для ўсяго нашага хакея. Ён запомніўся не толькі дасягненнямі мінскага "Дынама" ў КХЛ, але і рэкордам па колькасці беларусаў у адным чэмпіянаце НХЛ, здзяйсненнямі "Дынама-Шынніка" ў МХЛ і перамогамі нацыянальнай зборнай над камандай Расіі. Але ўсё гэта ўжо ў мінулым, трэба ісці наперад і думаць пра будучыню, - адзначыў Дзмітрый Баскаў. - І я кажу ў першую чаргу аб падрыхтоўцы нашага рэзерву. З 24 медалёў у дзіцяча-юнацкіх турнірах 20 заваявалі сталічныя школы. Таму ёсць пытанні да работы рэгіёнаў, будзем дапамагаць ім выбудоўваць вертыкаль. Толькі канкурэнцыя дапаможа нашым хакеістам выйсці на новы ўзровень".

Таксама ён падкрэсліў, што сёння ў Мінску, Гродне, Гомелі і іншых гарадах створаны роўныя ўмовы для выхавання прафесіяналаў. "Гэта пацвярджаюць нашы хлопцы за акіянам, бо там гуляюць не толькі сталічныя хлопцы. Таму ўсё залежыць ад людзей на месцах у рэгіёнах, ад таго, як узаемадзейнічаюць кіраўнікі школ і клубаў, як яны працуюць на доўгатэрміновую перспектыву. Яны абавязаны любіць гэту работу, але, магчыма, не ўсе знаходзяцца на сваім месцы. Будзем разбірацца", - сказаў на заканчэнне Дзмітрый Баскаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі