Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Эстафету "Полымя міру" сустрэлі ў Мірскім замку

Спорт 21.05.2019 | 15:36

21 мая, Мір /Кар. БЕЛТА/. Эстафету "Полымя міру" сустрэлі сёння ў Мірскім замку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Факел у замак унёс намеснік дырэктара фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Анатоль Котаў. Эстафету яму перадала Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі Фіёна Гіб. Агонь II Еўрапейскіх гульняў каля сцен Мірскага замка сёння таксама пранеслі тэлевядучая Тамара Лісіцкая і спявачка Вікторыя Алешка.

Сустрэлі факел вучні Мірскай сярэдняй школы.

Дырэктар фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Георгій Катулін павіншаваў усіх з прыбыццём "Полымя міру" ў адну з культурных жамчужын Беларусі. "Супадзенне ў назве гарадскога пасёлка ў Беларусі і эстафеты "Полымя міру" сімвалічнае. Адна з асноўных каштоўнасцей спорту - мір. Эстафета ў замку дэманструе, што спорт унікальная мова стасункаў для розных народаў", - адзначыў ён.

Дырэктар замкавага комплексу Аляксандр Лойка падкрэсліў, што знакавы культурны аб'ект сёння ў цэнтры спартыўнага жыцця Беларусі, прыняўшы эстафету II Еўрапейскіх гульняў.

У гонар эстафеты "Полымя міру" ў Мірскім замку быў дадзены залп з гарматы. 22 мая эстафета "Полымя міру" прадоўжыць свой шлях у Лідзе і яшчэ адным культурным помніку Беларусі - Лідскім замку.

Агонь II Еўрапейскіх гульняў запалены 3 мая ў Рыме ў комплексе Ara Pacis Museum, дзе знаходзіцца знакаміты помнік архітэктуры Арка міру. Затым беларускія альпіністы паднялі факел на найвышэйшую кропку Еўропы гару Манблан. У Еўропе "Полымя міру" наведала Славенію, Аўстрыю, Венгрыю, Чэхію, Славакію і Польшчу.

У Беларусі эстафета агню пабывала ў Брэсцкай вобласці. У Гродзенскім рэгіёне факел ужо сустракалі ў абласным цэнтры, на Аўгустоўскім канале і ў Ваўкавыску.

У Мінску "Полымя міру" сустрэнуць 17 чэрвеня на плошчы Дзяржаўнага сцяга. У той жа дзень факел пройдзе па праспекце Пераможцаў, 18 чэрвеня - па праспекце Незалежнасці. 19 чэрвеня ўдзельнікі эстафеты накіруюцца на мінскія прадпрыемствы. Плануецца наведванне паркаў і выдатных мясцін горада, удзел у цырымоніі прывітання атлетаў у Вёсцы спартсменаў. Маршрут эстафеты завершыцца 21 чэрвеня на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" - у час цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў будзе запалены агонь форуму.

У эстафеце агню ў Беларусі прымуць удзел 450 факеланосцаў - лепшыя спартсмены краіны, вядомыя спецыялісты, аўтарытэтныя дзеячы навукі, культуры.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш як 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.

Беларусь атрымала права на правядзенне II Еўрапейскіх гульняў 21 кастрычніка 2016 года па выніках галасавання дэлегатаў з 50 краін на 45-м пасяджэнні Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў у Мінску.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Нарыхтоўка ягад, грыбоў і плодаагародніннай прадукцыі ў насельніцтва За 9 месяцаў 2019 года арганізацыямі спажывецкай кааперацыі закуплена сельгаспрадукцыі і сыравіны на суму Br258 млн (у тым ліку насельніцтву выплачана за здадзеную прадукцыю і сыравіну Br157 млн).