Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 верасня 2020, 11:43

Эстафета алімпійскага агню стартуе 25 сакавіка 2021 года

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старт эстафеты алімпійскага агню перад запланаванымі на наступны год летнімі Гульнямі ў Токіа адбудзецца 25 сакавіка ў прэфектуры Фукусіма. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на афіцыйны сайт аргкамітэта мультыспартыўнага форуму.

У параўнанні з першапачатковым планам на 2020 год змяненняў у маршрут і расклад мерапрыемства не ўносілася. Аднак дата старту эстафеты, як і дата пачатку Гульняў, перанесена на адзін дзень наперад. Забег, як і планавалася, прадоўжыцца 121 дзень, а факел збіраюцца пранесці праз усе 47 прэфектур краіны.

Арганізатары маюць намер прыняць шэраг мер па прафілактыцы распаўсюджвання каранавіруса. У мэтах эканоміі плануецца таксама скараціць колькасць транспарту, што будзе ехаць у калоне за бегунамі з факелам, і маштаб спадарожных святочных мерапрыемстваў у кожнай прэфектуры.

Гульні ў Токіа павінны былі прайсці з 24 ліпеня па 9 жніўня 2020 года. З-за пандэміі каранавіруснай інфекцыі спаборніцтвы былі перанесены на год і адбудуцца з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года. Пры гэтым назва Гульняў "Токіа-2020" будзе захавана.

Алімпійскі агонь быў дастаўлены ў Японію яшчэ да рашэння аб пераносе Алімпіяды. Лампада з полымем цяпер часова выстаўлена на ўсеагульны паказ у музеі побач з галоўным алімпійскім стадыёнам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі