Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 кастрычніка 2022, 16:22

"Энергетык-БДУ" перамог "Белшыну" ў футбольным чэмпіянаце Беларусі

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сталічны "Энергетык-БДУ" атрымаў валявую вікторыю над футбалістамі бабруйскай "Белшыны" з лікам 3:1 у дамашнім матчы 26-га тура чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым тайме сустрэчы ў Мінску Дзмітрый Гомза вывеў бабруйчан наперад, але ўтрымаць перамогу гасцям не ўдалося. Яшчэ да перапынку лепшы бамбардзір беларускага першынства Бабір Абдзіхолікаў аднавіў раўнавагу, а ў самым пачатку другой палавіны сустрэчы ён забіў свой 23-і гол у цяперашнім турніры. У канцы гульні Ілья Грышчанка ўстанавіў канчатковы рэзультат - 3:1 на карысць мінчан.

Таксама сёння футбалісты "Слуцка" прымаюць гасцей з мінскага "Дынама", а ў Брэсце мясцовае "Дынама" будзе сапернічаць з "Гомелем".

Учора лідар турніру салігорскі "Шахцёр" разграміў на сваёй арэне аднаго з аўтсайдараў дзяржынскі "Арсенал" з лікам 3:0. Футбалісты "Мінска" ў сябе дома не пакінулі шанцаў на поспех мазырскай "Славіі" - 5:0. Чатыры мячы ў гэтай сустрэчы забіў лідар атак мінчан Уладзімір Хвашчынскі. У Жодзіне мясцовае "Тарпеда-БелАЗ" аказалася мацнейшым за "Віцебск" - 1:0.

Заключныя сустрэчы гэтага тура пройдуць заўтра: "Іслач" (Мінскі раён) - БАТЭ (Барысаў), "Нёман" (Гродна) - "Днепр" (Магілёў).

Становішча каманд цяпер такое: "Шахцёр" (Салігорск) - 52 ачкі (25 матчаў), "Энергетык-БДУ" (Мінск) - 51 (52), "Дынама" (Мінск) - 48 (24), "Іслач" (Мінскі раён) - 46 (25), БАТЭ - 46 (25), "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - 41 (26), "Мінск" - 39 (26), "Гомель" - 38 (25), "Нёман" (Гродна) - 33 (25), "Славія" (Мазыр) - 29 (26), "Белшына" (Бабруйск) - 28 (26), "Слуцк" - 27 (25), "Дынама" (Брэст) - 22 (24), "Віцебск" - 20 (26), "Арсенал" (Дзяржынск) - 18 (26), "Днепр" (Магілёў) - 12 (25).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі