Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 чэрвеня 2020, 13:25

ЕКВ адмяніла кваліфікацыю ЧЕ для валейбалістаў чатырох узростаў

16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейская канфедэрацыя валейбола (ЕКВ) адмяніла кваліфікацыйныя турніры да чэмпіянатаў Еўропы ў чатырох узроставых катэгорыях у сувязі з тым, што ў сітуацыі з каранавіруснай інфекцыяй не назіраецца значных паляпшэнняў. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце арганізацыі, паведамляе БЕЛТА.

Пад адмену трапілі кантынентальныя турніры сярод спартсменак, якія не дасягнулі 17 і 19 гадоў, а таксама сярод валейбалістаў не старэйшых за 18 і 20 гадоў. Усе чатыры старты павінны былі прайсці пры ўдзеле беларускіх каманд.

Цяпер іх удзел у турнірах будзе залежаць ад месца ў адпаведных рэйтынгах дружын. Дакладныя даты правядзення чэмпіянатаў і гарады, у якіх яны пройдуць, стануць вядомы пазней.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі