Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Эксперты з 10 краін абмяркуюць у Мінску інавацыйныя тэхналогіі падрыхтоўкі спартсменаў

Спорт 18.11.2019 | 16:48
Фота з архіва
Фота з архіва

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры 21-27 лістапада правядзе міжнародны семінар "Сучасныя сістэмы падрыхтоўкі спартсменаў высокага класа і рэзерву ў гімнастычных відах спорту і танцавальным спорце", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар галоўнага спартыўнага ўніверсітэта краіны Любоў Шчурава.

На форуме спецыялісты абмяняюцца вопытам і інавацыйнымі тэхналогіямі падрыхтоўкі спартсменаў з улікам сучасных тэндэнцый, павысяць узровень свайго прафесійнага майстэрства.

Як адзначыла Любоў Шчурава, размова пойдзе аб развіцці мастацкай гімнастыкі, скачкоў на батуце, спартыўнай гімнастыкі, фрыстайла, спартыўнай акрабатыкі, спартыўнай аэробікі, танцавальнага спорту, паркура. Асноўны ўпор у праграме зроблены на практычны складнік. Майстар-класы пройдуць на базе БДУФК і Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы.

Семінар наведаюць больш за 300 вядучых трэнераў, спартсменаў, даследчыкаў і педагогаў з Беларусі, Расіі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Малдовы, Польшчы, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Кітая і Японіі.

Плануецца, што ўдзел у цырымоніі адкрыцця прымуць рэктар БДУФК Сяргей Рэпкін, галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па мастацкай гімнастыцы Ірына Ляпарская, алімпійскі чэмпіён 2010 года па фрыстайле Аляксей Грышын.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметным! У асенне-зімовы перыяд у цёмны час сутак традыцыйна павялічваецца колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў.