
5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску 5 і 6 мая праходзіць ІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Актуальныя пытанні падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву ў хакеі з шайбай", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ФХБ.
Удзельнікі канферэнцыі, сярод якіх трэнеры, эксперты-практыкі, кандыдаты і дактары навук, а таксама прадстаўнікі федэрацый, выступяць з дакладамі і правядуць майстар-класы, дзе прадставяць распрацоўкі па арганізацыі вучэбна-трэніровачнага працэсу і яго навуковага суправаджэння, падзеляцца асабістым вопытам і абмяркуюць перспектывы дзіцяча-юнацкага хакея.
З дакладамі і майстар-класамі ўпершыню ў Беларусі выступяць спецыялісты Дэпартамента распрацоўкі і ўкаранення Нацыянальнай праграмы падрыхтоўкі хакеістаў "Чырвоная Машына" Федэрацыі хакея Расіі і Цэнтра хакейнага развіцця Санкт-Пецярбурга.
Арганізатарамі канферэнцыі выступаюць Нацыянальны алімпійскі камітэт, Міністэрства спорту і турызму, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, Сібірскі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры і спорту, Федэрацыя хакея Беларусі, Федэрацыя хакея Расіі, Хакейная ліга Ізраіля і Казахстанская федэрацыя хакея.-0-