Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
У Брэсце адкрылі помнік Пушкіну
11 Кастрычнік, 17:46 Культура
Усе навіны

Экіпажы "МАЗ-СПОРТаўта" занялі тры першыя месцы на чацвёртым этапе ралі "Шаўковы шлях"

Спорт 10.07.2019 | 19:30
Капотны МАЗ Сяргея Вязовіча. Фота арганізатараў ралі
Капотны МАЗ Сяргея Вязовіча. Фота арганізатараў ралі

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экіпаж "МАЗ-СПОРТаўта" пад кіраўніцтвам Сяргея Вязовіча фінішаваў першым на чацвёртым этапе ралі "Шаўковы шлях", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ААТ "МАЗ".

Удзельнікі гонкі пераадолелі дыстанцыю чацвёртага кальцавога этапу па маршруце Улан-Батар - Улан-Батар даўжынёй 477 км, дыстанцыя спецучастка склала 470 км.

Тры першыя месцы на фінішы спецучастка былі заняты экіпажамі беларускага калектыву. Сяргей Вязовіч атрымаў трэцюю перамогу з пачатку гонкі і значна ўмацаваў сваё лідарства.

Яшчэ адзін экіпаж "МАЗ-СПОРТаўта" пад кіраўніцтвам Аляксандра Васілеўскага паказаў другі рэзультат, беларус Аляксей Вішнеўскі фінішаваў трэцім.

У выніку пасля чатырох этапаў гонку прадаўжае ўзначальваць Сяргей Вязовіч. На другой пазіцыі з адставаннем ад лідара ралі 23 хвіліны знаходзіцца прадстаўнік "КамАЗ-майстры" Антон Шыбалаў. Замыкае тройку мацнейшых яго партнёр па камандзе Андрэй Каргінаў, які ўступае беларускаму гоншчыку 31 хвіліну.

Заўтра ўдзельнікам давядзецца пераадолець дыстанцыю пятага этапу па маршруце Улан-Батар - Мандалгобі. Агульная працягласць этапу складзе 365 км, пры гэтым дыстанцыя спецучастка будзе складаць 337 км.

Як паведамлялася, каманда "МАЗ-СПОРТаўта" ў канцы чэрвеня адправілася на міжнародны ралі-рэйд "Шаўковы шлях". Спартыўныя грузавікі МАЗ да пачатку гонкі ўдзельнічалі ў роўд-шоу па расійскіх гарадах. Ралі стартавала ў Іркуцку. Фінішуюць удзельнікі ў кітайскім Дуньхуане. Маршрут перавышае 5 тыс. км, з якіх палавіна прыпадзе на спецучасткі. Гонка стане для беларусаў генеральным выпрабаваннем перад ралі-рэйдам "Дакар": плануецца павысіць навыкі экіпажаў і абкатаць тэхніку, пратэсціраваць многія ноу-хау.-0-

Фота арганізатараў ралі

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Туркменістан: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Туркменістан з'яўляецца адным са стратэгічных партнёраў Беларусі ў Цэнтральнай Азіі. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны 21 студзеня 1993 года.