Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 студзеня 2019, 09:35

Экіпаж Сяргея Вязовіча заняў другое месца на 7-м этапе ралі "Дакар-2019"

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экіпаж Сяргея Вязовіча, пілота беларускай каманды "МАЗ-СПОРТаўта", фінішаваў другім на сёмым этапе ралі-рэйду "Дакар-2019". Беларусы ўступілі толькі экіпажу галандца Жэрара дэ Роя на "Івека", паведамляе БЕЛТА.

Пераможцы праехалі этап працягласцю 323 км за 4 гадзіны 47 мін. 27 сек., а беларусы адсталі на 30 мін. 55 сек. Трэцім да фінішу прыйшоў экіпаж расійскай каманды "КамАЗ-Майстар" на чале з Эдуардам Нікалаевым. Яшчэ адзін беларускі экіпаж Аляксандра Васілеўскага заняў 6-е месца, прайшоўшы дыстанцыю за 6 гадзін 4 мін. 32 сек.

Пасля сямі праведзеных гонак агульны залік узначальвае каманда Эдуарда Нікалаева (29 гадзін 50 мін. 35 сек.), на другой пазіцыі "КамАЗ" Дзмітрыя Сотнікава (+32 мін. 54 сек.), трэцяе месца ў Жэрара дэ Роя на "Івека" (+1 гадзіна 15 мін. 28 сек.). Экіпаж Сяргея Вязовіча займае 6-е месца, Аляксандр Васілеўскі замыкае першую дзясятку.

Сёння на восьмым этапе ўдзельнікам ралі трэба будзе пераадолець 360 км ад Сан-Хуана-дэ-Маркона да Піска.

Ралі-рэйд "Дакар-2019" праходзіць па тэрыторыі Перу і завершыцца 17 студзеня ў Ліме. Гоншчыкам трэба будзе праехаць каля 5 тыс. км. Больш як палавіна маршруту праходзіць цераз пясчаныя трасы з вялікімі дзюнамі і іншымі перашкодамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі