Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Экіпаж Сяргея Вязовіча выйшаў у лідары заліку грузавікоў ралі-рэйду ў Марока

Спорт 18.04.2019 | 14:38
Фота арганізатараў ралі-рэйду
Фота арганізатараў ралі-рэйду

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі экіпаж капотнага МАЗа пад кіраўніцтвам Сяргея Вязовіча выйшаў у лідары грузавікоў ралі-рэйду Morocco Desert Challenge, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ААТ "МАЗ".

На пятым этапе гоншчыкі пераадолелі зыбкія пяскі і першыя вялікія дзюны.

Беларус Сяргей Вязовіч ішоў першым большую частку заезду, але бліжэй да фінішу знізіў тэмп і перамясціўся на другое месца. На трасе ён правёў 4 гадзіны 45 мінут, адстаўшы ад пераможцы заезду - атлета з Нідэрландаў Герта Хузінка на Renault - усяго на мінуту. У агульным заліку грузавікоў капотны МАЗ па выніках пяці этапаў займае першую пазіцыю.

"Нарэшце, пайшлі сапраўдныя пяскі. Мы чакалі гэтага дня і адразу пачалі атакаваць. Рванулі наперад, зрабіўшы вялікі гандзікап па часе. А ў другой палове заезду знізілі тэмп, каб не рызыкаваць і спакойна заняць першае месца ў генеральнай класіфікацыі. Праблем з тэхнікай пры гэтым не ўзнікала", - расказаў кіраўнік каманды "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргей Вязовіч.

Беларус Аляксей Вішнеўскі прайшоў пяты этап таксама на высокай скорасці, фінішаваўшы чацвёртым. Яго час - 4 гадзіны 48 мінут, а адставанне склала амаль 5 мінут ад лідара. У заліку грузавікоў яго экіпаж падняўся на сёмае месца, ад лепшага рэзультату яго аддзяляюць 47 мінут.

"Этап аказаўся няпростым: былі пяскі, дзюны, а яшчэ многа купін, калдобін і камянёў. Мы стартавалі 45-мі, таму давялося ехаць у пыле і даганяць джыпы, багі і грузавікі. Прайсці ў пыле вельмі складана. Адзін джып увогуле ўпёрся і не даваў сябе абагнаць - гналі яго некалькі дзясяткаў кіламетраў. У цэлым гонка цікавая. У Марока дастаткова горача, аднак кандыцыянер добра спраўляецца", - адзначыў пілот Аляксей Вішнеўскі.

Працягласць шостага спецучастка складзе 324 км. Арганізатары падрыхтавалі гоншчыкам пяскі, дзюны і каньёны.

Ралі-рэйд Morocco Desert Challenge праходзіць у Марока 12-20 красавіка. Маршрут гонкі складае 2741 км і падзелены на 8 этапаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Партрэт кандыдата ў дэпутаты Усяго арганізаваны 5831 участак для галасавання, з якіх 46 за межамі краіны. Агульная колькасць выбаршчыкаў - 6 880 605 чалавек, з якіх за мяжой 3 682 чалавекі.