Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 студзеня 2020, 19:56

Экіпаж "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргея Вязовіча на восьмым этапе "Дакара" стаў шостым

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экіпаж "МАЗ-СПОРТаўта" пад кіраўніцтвам Сяргея Вязовіча заняў шостае месца на восьмым этапе ралі "Дакар", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Экіпаж Сяргея Вязовіча ўступіў лідару заезду 18 мін 38 сек. На першай пазіцыі размясціўся грузавік расійскага "КАМАЗ-майстра" Андрэя Каргінава, які пераадолеў 477 км за 4 гадз 24 мін 58 сек. Другім стаў яго таварыш па камандзе Антон Шыбалаў (адставанне 5 мін 54 сек). Трэцім фінішаваў грузавік чэшскай "Прагі" (адставанне 9 мін 6 сек).

У агульным заліку грузавікоў беларус Сяргей Вязовіч па-ранейшаму размяшчаецца на трэцяй пазіцыі (адставанне 1 гадз 5 мін 17 сек). Лідзіруе экіпаж "КАМАЗ-майстар" Андрэя Каргінава (34 гадз 31 мін 43 сек). На другім месцы знаходзіцца яго партнёр па камандзе Антон Шыбалаў (адставанне 27 мін 6 сек).

"Дакар" упершыню праходзіць на Блізкім Усходзе, куды старты перабраліся пасля 11 гадоў у Паўднёвай Амерыцы. З 2020 года як мінімум пяць гадоў запар ралі-марафон будзе прымаць Саудаўская Аравія. Уся дыстанцыя складзе 7900 км. На старт выйшаў 351 экіпаж (134 пазадарожнікі і UTV, 170 матацыклаў і квадрацыклаў, 47 грузавікоў). Фінішуе ралі-рэйд 17 студзеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі