Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 ліпеня 2024, 12:50

Эфаге стаў лепшым іграком, Сядзько забіў самы эфектны гол 15-га тура чэмпіянату Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" назвала лепшых па выніках сустрэч 15-га тура чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лепшым іграком мінулага ўік-энду безальтэрнатыўна прызнаны нападаючы "Гомеля" Джуніяр Эфаге. У дамашнім паядынку з дзяржынскім "Арсеналам" 20-гадовы габонскі легіянер аформіў галявы дубль і двойчы асісціраваў партнёрам пры ўзяцці варот гасцей. У выніку гамяльчане атрымалі перамогу з вялікім лікам 5:0, а Эфаге дагнаў лідара бамбардзірскай гонкі брэсцкага дынамаўца Ягора Карцова - цяпер у абодвух па 10 забітых мячоў.

Аўтарам самага прыгожага гола 15-га тура стаў мінскі дынамавец Павел Сядзько. На 17-й мінуце сустрэчы з брэсцкім "Дынама" ён сваім фірменным ударам з падкручваннем эфектна паразіў вароты сапернікаў, і гэты гол стаў пераможным - 1:0. Сталічныя дынамаўцы застаюцца адзінай камандай, якая прайшла першую палавіну чэмпіянату без паражэнняў, атрымаўшы 10 вікторый і 5 разоў згуляўшы ўнічыю.

Пасля першага круга турнірную табліцу ўзначальваюць мінскае "Дынама" і "Тарпеда-БелАЗ" з Жодзіна, якія набралі па 35 ачкоў, на два балы менш у гродзенскага "Нёмана", па 23 ачкі здабылі брэсцкае "Дынама" і мазырская "Славія". Замыкае табліцу салігорскі "Шахцёр", у якога з-за дысцыплінарных пакаранняў цяпер мінус 4 ачкі, усяго 5 заліковых балаў у актыве футбалістаў "Мінска", якія яшчэ не выйгралі ні аднаго паядынку. Матчы нацыянальнага першынства адновяцца ў пачатку жніўня. На гэтым тыдні пройдуць сустрэчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі. Мінскае "Дынама", "Нёман", "Тарпеда-БелАЗ" і "Іслач", якія ўжо выйшлі ў 1/8 фіналу кубкавага розыгрышу, прымуць старт у кваліфікацыі еўракубкавых турніраў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі