Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 чэрвеня 2019, 20:32

Дзве беларускія спартсменкі выйшлі ў фінал турніру па барацьбе II Еўрапейскіх гульняў

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзве беларускія спартсменкі выйшлі ў фінал турніру па барацьбе II Еўрапейскіх гульняў, гарантаваўшы сабе сярэбраныя медалі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуска Васіліса Марзалюк (вагавая катэгорыя 76 кг) пераадолела кваліфікацыйныя паядынкі, а ў паўфінале перамагла эстонку Эп Мае - 5:3.

"Усе схваткі ў мяне выдаліся складаныя, Вараб'ёвай (расійская спартсменка Наталля Вараб'ёва. - Заўвага БЕЛТА) і Мае я яшчэ нядаўна прайгравала, цяпер атрымала над імі верх, спадзяюся, заўтра будзе лягчэй. II Еўрапейскія гульні - вельмі адказныя спаборніцтвы, і тое, што яны праходзяць у Мінску, - дадатковая матывацыя перамагаць", - сказала журналістам пасля паўфінальнага паядынку Васіліса Марзалюк.

Яе сяброўка па камандзе Ірына Курачкіна (57 кг) таксама паспяхова прайшла адборачнае сіта мультыспартыўнага форуму і выйшла ў фінал.

Яшчэ адна беларуска Віялета Чырык (50 кг) паспаборнічае 28 чэрвеня за бронзавы медаль дамашніх спаборніцтваў.

На рахунку беларускіх барцоў сярэбраны медаль Алі Шабанава (86 кг). Сёння за бронзавую ўзнагароду будзе змагацца Аляксандр Гуштын (97 кг) супраць атлета з Паўночнай Македоніі Магамедгаджы Нурава.

Турнір па барацьбе II Еўрапейскіх гульняў у сталічным Палацы спорту завершыцца 30 чэрвеня. Усяго ў спаборніцтвах прымаюць удзел 288 атлетаў, якія спаборнічаюць за 18 камплектаў медалёў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі