Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Дзве беларускія спартсменкі сталі чэмпіёнкамі турніру па барацьбе ЕЮАФ у Баку

Спорт 23.07.2019 | 19:56

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзве беларускія спартсменкі заваявалі залатыя ўзнагароды турніру па барацьбе XV летняга Еўрапейскага юнацкага алімпійскага фестывалю ў Баку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У фінальным паядынку беларуска Хрысціна Здункевіч (вагавая катэгорыя 57 кг) аказалася мацнейшая за нарвежскую спартсменку Анет Азелі Ое. Бронзавыя ўзнагароды дасталіся расіянцы Дар'і Мануіл і венгерцы Розе Шэнтамашы.

Таксама на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару паднімалася беларуска Яна Траццяк (65 кг), якая ў вырашальнай схватцы перамагла турэцкую саперніцу Несрын Бас. Бронзавыя медалі на рахунку азербайджанкі Нігяр Мірзазадэ і расіянкі Аляксандры Прокінай.

Прэс-службе НАК Беларусі Хрысціна Здункевіч адзначыла, што была нацэлена на золата. Паводле яе слоў, цяжкасці ўзніклі толькі з саперніцай з Расіі. Перамагчы дапамагла падтрымка трэнера і баявы настрой. Для спартсменкі - гэта галоўная ўзнагарода ў кар'еры, у яе планах пакарыць маладзёжны чэмпіянат свету.

Для беларускай зборнай узнагарода Хрысціны Здункевіч - сёмая на ЕЮАФ у Баку. Раней на трэцюю прыступку п'едэстала гонару паднімаліся "вольнікі" Анатоль Грамыка (60 кг), Ягор Рудаўскі (48 кг) і Аляксандра Кіслякова (да 49 кг). Залаты медаль на рахунку прадстаўніка грэка-рымскага стылю Глеба Макаранкі (55 кг). Бронзавыя ўзнагароды заваявалі Мікіта Мурашка (60 кг) і Максім Ступакевіч (48 кг).

Адкрыццё Еўрапейскага юнацкага фестывалю прайшло 21 ліпеня. Беларускі сцяг на ўрачыстай цырымоніі нёс валейбаліст Уладзіслаў Бабкевіч. У склад беларускай каманды на Еўрапейскі юнацкі фестываль увайшлі 102 спартсмены. Яны выступаюць у жаночай, грэка-рымскай і вольнай барацьбе, веласпорце, валейболе, спартыўнай гімнастыцы, дзюдо, лёгкай атлетыцы, плаванні і тэнісе.

Медалі ЕЮАФ разыгрываюцца ў 10 відах спорту, у якіх прымаюць удзел каля 1,5 тыс. маладых атлетаў з 48 краін. На летнім юнацкім фестывалі 2017 года ў венгерскім Дзьёры беларускую каманду прадставілі 96 атлетаў, якія выступілі ў дзевяці відах спорту. Два гады таму спартсмены заваявалі 15 медалёў (3 залатыя, 5 сярэбраных, 7 бронзавых).

Еўрапейскія юнацкія алімпійскія фестывалі праводзяцца пад эгідай Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў з 1991 года перыядычнасцю раз у два гады.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Збіраем дзіця ў школу У бягучым годзе пакупнікам прапануецца каля 500 мадэлей адзення дзелавога стылю для дзяўчынак і хлопчыкаў, да 200 мадэлей абутку, да 100 мадэлей ранцаў, рукзакоў, сумак.