ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 6 чэрвеня 2023
Мінск Ясна +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 кастрычніка 2022, 09:14

Дзмітрый Падстрэлаў прызнаны лепшым іграком 25-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі

Дзмітрый Падстрэлаў. Фота  pressball.by
Дзмітрый Падстрэлаў. Фота pressball.by

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзмітрый Падстрэлаў прызнаны лепшым іграком 25-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У пераможным гасцявым паядынку з "Віцебскам" 24-гадовы паўабаронца салігорскага "Шахцёра" аформіў галявы дубль і аддаў рэзультатыўную перадачу, пасля якой вызначыўся Максім Скавыш. У выніку "Шахцёр" выйграў з буйным лікам 5:0 і ўзначаліў турнірную табліцу.

Становішча ў лідзіруючай групе беларускага першынства цяпер такое: "Шахцёр" - 49 ачкоў (24 матчы), "Дынама" (Мінск) - 48 (24), "Энергетык-БДУ" (Мінск) - 48 (24), "Іслач" (Мінскі раён) - 46 (25), БАТЭ (Барысаў) - 46 (25).

Матчы 26-га тура пройдуць 18-20 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі