Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 мая 2020, 18:58

Дзмітрый Лукашэнка перавыбраны старшынёй цэнтральнага савета Прэзідэнцкага спартыўнага клуба

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзмітрый Лукашэнка перавыбраны старшынёй цэнтральнага савета Прэзідэнцкага спартыўнага клуба на агульным сходзе рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе арганізацыі.

У склад цэнтральнага савета Прэзідэнцкага спартыўнага клуба акрамя Дзмітрыя Лукашэнкі ўвайшлі Сяргей Булыгін, Анатоль Варывончык, Андрэй Карповіч, Марына Лобач, Віктар Лукашэнка, Аляксандр Машэнскі, Сяргей Сафар'ян і Алег Шэпель.

Яшчэ адным ключавым пытаннем мерапрыемства было падвядзенне вынікаў работы клуба за 2016-2020 гады і абазначэнне напрамкаў дзейнасці арганізацыі на наступныя пяць гадоў.

Плануецца далейшае ўдасканаленне работы па вырашэнні пастаўленых перад клубам дзяржаўна значных задач, актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні на тэрыторыі Беларусі спартыўных і спартыўна-масавых мерапрыемстваў. Прэзідэнцкі спартыўны клуб мае намер пашыраць міжнародныя сувязі для фарміравання станоўчага іміджу Рэспублікі Беларусь і ўмацавання яе пазіцый на міжнароднай спартыўнай арэне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі