Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 верасня 2020, 14:09

Дзмітрый Баскаў выбраны ў савет дырэктараў КХЛ на сезон 2020/2021

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Федэрацыі хакея Беларусі, кіраўнік наглядальнага савета ЗАТ "Хакейны клуб "Дынама-Мінск" Дзмітрый Баскаў выбраны ў склад савета дырэктараў КХЛ на сезон 2020/2021, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе лігі.

Такое рашэнне было прынята на агульным сходзе ўдзельнікаў ТАА "КХЛ" у Маскве. Усяго ў савет дырэктараў лігі ўвайшоў 21 чалавек.

Паведамляецца таксама, што на першым пасяджэнні ў сезоне 2020/2021 савет дырэктараў КХЛ аднагалосна перавыбраў на пасаду яго старшыні Генадзя Цімчанку, які ўзначальвае савет дырэктараў ТАА "Хакейны клуб СКА".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі