Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 лютага 2020, 10:26

Дзмітрый Асанаў і Ала Старадуб выйшлі ў чвэрцьфінал турніру па боксе ў Венгрыі

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены Дзмітрый Асанаў (вагавая катэгорыя 63 кг) і Ала Старадуб (60 кг) прабіліся ў чвэрцьфінальныя паядынкі прэстыжнага міжнароднага турніру па боксе "Мемарыял Іштвана Бачкаі", які праходзіць у венгерскім Дэбрэцэне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі бокса.

Дзмітрый Асанаў у першым паядынку атрымаў вікторыю аднагалосным рашэннем суддзяў над казахскім баксёрам Санаталі Тальтаевым. Яго партнёрша па камандзе Ала Старадуб таксама ўпэўнена перамагла венгерскую спартсменку Кінгу Мезавары ў стартавай схватцы.

Чвэрцьфінальныя паядынкі беларусы правядуць сёння.

У 64-м міжнародным турніры "Мемарыял Іштвана Бачкаі" прымаюць удзел каля 275 баксёраў з 33 краін.

Завершацца спаборніцтвы 7 лютага. Гэтыя спаборніцтвы для беларускіх спартсменаў - этап падрыхтоўкі да турніраў алімпійскай кваліфікацыі. Еўрапейскі старт пройдзе ў Лондане з 13 па 23 сакавіка, а сусветны турнір прыме Парыж 13-24 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі