
3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У хабараўскім спартыўна-відовішчным комплексе "Плацінум Арэна" завяршыліся міжнародныя спаборніцтвы па дзюдо памяці Васіля Ашчэпкава, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У спаборніцтвах, прысвечаных родапачынальніку расійскага дзюдо, прынялі ўдзел спартсмены з Арменіі, Індыі, Манголіі, Сербіі, Таджыкістана і Расіі, а таксама сямнаццаць прадстаўнікоў нацыянальнай каманды Беларусі, якая ў гэтым годзе выступіла на турніры ўпершыню. Атлеты разыгралі медалі ў 14 вагавых катэгорыях (па 7 у мужчын і жанчын), беларускія дзюдаісты падымаліся на п'едэстал пяць разоў: двойчы на другую прыступку і тройчы - на трэцюю.
Сярэбраныя медалі далёкаўсходняга форуму заваявалі нашы Ксенія Даніловіч (у вазе да 52 кг) і Ульяна Мінянкова (да 57 кг), бронзавымі прызёрамі спаборніцтваў сталі Яна Макрэцкая (да 63 кг), Дар'я Канцавая (да 78 кг) і Ягор Кухарэнка (звыш 100 кг). Гэты турнір стаў першым стартам у серыі Russian Judo Tour, наступным этапам розыгрышу будзе Кубак губернатара Чэлябінскай вобласці, які пройдзе 24 і 25 чэрвеня.-0-