22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзюдаісты Беларусі і Расіі маюць намер развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва ў 2023 годзе. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы 22 снежня ў Мінску прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Віктара Лукашэнкі і кіраўніка Федэрацыі дзюдо Расіі Сяргея Салавейчыка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.
Бакі абмеркавалі сумесныя праекты, рэалізаваныя ў адыходзячым годзе. Беларускія і расійскія дзюдаісты правялі сумесныя зборы і спаборніцтвы на тэрыторыі абедзвюх краін, а таксама прынялі ўдзел у шэрагу міжнародных стартаў.
Віктар Лукашэнка адзначыў, што для беларускіх атлетаў удзел у турнірах разам з расіянамі садзейнічае павышэнню майстэрства і дапамагае дабівацца больш высокіх рэзультатаў. Сяргей Салавейчык падзякаваў НАК Беларусі за падтрымку дзюдо і выказаў упэўненасць у больш цесным супрацоўніцтве беларусаў і расіян у гэтым відзе спорту.-0-