Фота з архіва
31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія дзюдаісты выйгралі два бронзавыя медалі міжнародных спаборніцтваў сярод спартсменаў не старэйшых за 18 гадоў "Кубак губернатара Санкт-Пецярбурга", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У другі і заключны дзень спаборніцтваў прызёрам турніру стала наша Соф'я Лісоўская, якая выступае ў вагавой катэгорыі да 63 кг. Беларуска атрымала дзве перамогі ў папярэдніх схватках, але пацярпела паражэнне ў трэцім крузе і трапіла ў суцяшальную сетку. Там Соф'я прайшла трох саперніц, а ў паядынку за бронзу адолела суайчынніцу Варвару Красько. У пачатку месяца Лісоўская таксама заняла трэцяе месца на юніёрскім Кубку Еўропы па дзюдо ў Турцыі.
Раней бронзавым прызёрам Кубка губернатара Санкт-Пецярбурга стаў наш Раман Кузняцоў (да 60 кг). Усяго ўдзел у міжнародным турніры прынялі больш за 770 юных атлетаў з Беларусі, Расіі і Азербайджана, нашу каманду прадставілі 38 дзюдаістаў.-0-