Сцяг Субота, 13 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 чэрвеня 2024, 17:42

Дзюдаіст Сідорык перамог суайчынніка Варапаева ў фінале Гульняў БРІКС

Фота Мінспорту
Фота Мінспорту
22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі беларускай каманды па дзюдо заваявалі два залатыя медалі Спартыўных гульняў краін БРІКС у Казані, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У суботу на татамі адбыўся беларускі фінал: за золата ў вагавой катэгорыі да 90 кг у мужчын спаборнічалі Ягор Варапаеў і Аляксандр Сідорык. Раней у час турніру Сідорык прайшоў узбека Шахзодхуджу Шарыпава і кітайца Дзязэ Сонга, а Варапаеў перамог Алішэра Ірданава з Таджыкістана і Кудырэта Дасымава з Казахстана. У вырашальным паядынку Сідорык атрымаў перамогу іпонам за мінуту да заканчэння схваткі, у Варапаева - серабро.

Такім чынам, Аляксандр Сідорык стаў другім беларускім чэмпіёнам Гульняў БРІКС па дзюдо, напярэдадні поспех у вагавой катэгорыі да 78 кг у жанчын святкавала Дар'я Канцавая. Далей за бронзавыя медалі казанскага форуму ў вазе да 52 кг паспаборнічаюць нашы Ганна Буракова і Ксенія Даніловіч.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі