Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 мая 2021, 09:31

Дзюдаіст Дзмітрый Мінькоў выйграў серабро турніру "Вялікага шлема" ў Казані

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзюдаіст Дзмітрый Мінькоў, які выступае ў вагавой катэгорыі 66 кг, выйграў серабро турніру "Вялікага шлема", які стартаваў у Казані, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У стартавым паядынку атлет з Магілёўскай вобласці датэрмінова выйграў у італьянца Матыа Мічэлі. Потым былі вікторыі над бразільцам Даніэлем Каргніным і расіянамі Абдулой Абдулжалілавым з Якубам Шамілавым.

У фінале мацнейшым за беларуса быў яшчэ адзін прадстаўнік суседняй краіны - Мурад Чапанаў. Бронзавыя ўзнагароды выйгралі Есет Куанаў з Казахстана і Якуб Шамілаў.

У катэгорыі 60 кг пераможцам спаборніцтваў стаў Лухумі Чхвіміяні з Грузіі. Другое месца заняў Роберт Мшвідабадзэ з Расіі. Бронзу падзялілі расіянін Рамазан Абдулаеў і Даўрэн Сюкенаў з Казахстана.

Беларус Арцём Коласаў, які выступаў у гэтай катэгорыі, завяршыў турнірную барацьбу пасля паражэння ад Ёлана Фларымона з Францыі ў стартавым паядынку.

Пяты па ліку ў гэтым сезоне турнір "Вялікага шлема" па дзюдо на татамі спартыўнага комплексу "Татнафта Арэна" ў Казані пройдзе з 5 па 7 мая. У спрэчцы за ўзнагароды паўдзельнічаюць 411 дзюдаістаў з 80 краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі