
14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мінскім Доме футбола адбылася жараб'ёўка пераходных паядынкаў за права выступаць у вышэйшай лізе футбольнага чэмпіянату Беларусі ў 2023 годзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У першым матчы 16 лістапада дзяржынскі "Арсенал", які заняў 14-е месца ў элітным дывізіёне, прыме прадстаўніка першай лігі нацыянальнага першынства рагачоўскі "Макслайн". Сустрэча ў адказ адбудзецца 20 лістапада ў Рагачове.
Чэмпіёнам Беларусі ў гэтым сезоне стаў салігорскі "Шахцёр", для якога гэта трэці запар і чацвёрты ў гісторыі тытул. Сярэбраныя медалі ўпершыню заваявалі футбалісты мінскага "Энергетыка-БДУ", бронза ў актыве барысаўскага БАТЭ. Вышэйшую лігу пакідаюць "Віцебск" і магілёўскі "Днепр", якіх заменяць два лепшыя прадстаўнікі першай лігі - наваполацкі "Нафтан" і "Смаргонь". З другой лігі ў першую падняліся мінскія "Крумкачы" і "Ніва" з Доўбізна.-0-